Расейскія сьледчыя органы азнаёмяць сёньня журналістаў зь інфармацыяй пра расьсьледаваньне крадзяжу зь бюджэту на суму 5,5 мільярдаў рублёў праз даччыныя кампаніі фонду Hermitage Capital.
Паводле газеты "Коммерсант", затрыманы па справе генэральны дырэктар кампаніі "Махаон" на допыце заявіў, што афера была арганізаваная службовымі асобамі фонду, і, што адным зь яе ўдзельнікаў быў колішні юрыст Hermitage Сяргей Магніцкі. Магніцкі, які быў арыштаваны па справе аб нявыплаце падаткаў, памёр летась у маскоўскім СІЗО.
У самім фондзе сьцьвярджаюць, што расейскія праваахоўныя органы мелі інфармацыю пра падрыхтоўку крадзяжоў, але не прадухілілі яе.