Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку працягваецца абмеркаваньне будучага ўраду


Ірацкія парлямэнтары сабраліся сёньня на чарговае паседжаньне, каб працягнуць абмеркаваньне будучага кааліцыйнага ўраду.

У чацьвер каля 60 заканадаўцаў з блёку “Іракія”, які мае падтрымку сунітаў, байкатавалі працу парлямэнту і абвінавачвалі прыхільнікаў пераабранага на пасаду прэм’ера лідэра шыітаў Нуры аль-Малікі ў парушэньні новых дамоўленасьцяў. Блёк "Іракія", кандыдата ад якога вырашылі прызначыць сьпікерам, незадаволены забаронай для трох сваіх прадстаўнікоў займаць міністэрскія пасты з-за іх меркаваных сувязяў з партыяй былога дыктатара Садама Хусэйна "Баас".

Гэтыя рознагалосьсі паставілі пад пагрозу дасягнутае днямі пагадненьне аб размеркаваньні ўладных паўнамоцтваў
XS
SM
MD
LG