Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Airbus папярэджвае аб збоі ў электроніцы самалётаў


Кампанія Airbus, якая займаецца будаўніцтвам самалётаў, рыхтуе папярэджаньне аб праблемах з электронікай на некаторых паветраных ляйнэрах сваёй вытворчасьці. Папярэджаньне зьвязанае з інцыдэнтам, які адбыўся ў жніўні, калі самалёт кампаніі BMI пачаў у палёце завальвацца на бок, з прыбораў у кабіне самалёту зьніклі паказаньні, а сама машына цягам некалькіх хвілін не адказвала на спробы пілётаў паправіць становішча.

Прадстаўнікі авіяцыйных улад ужо некалькі гадоў выказваюць занепакоенасьць у сувязі з непрадказальнымі збоямі ў электроніцы, і Airbus мае намер выпусьціць афіцыйнае папярэджаньне для ўсіх авіякампаній, у распараджэньні якіх знаходзяцца самалёты A319, A320 і A321.
XS
SM
MD
LG