Іран гатовы да перамоваў з шасьцю дзяржавамі, але не па ядзернай праблеме, – заявіў сёньня іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад.
Выступаючы ў горадзе Казвін, Ахмадзінэжад падкрэсьліў, што права Ірану на ядзерныя распрацоўкі "не падлягае абмеркаваньню", але Тэгеран гатовы весьці перамовы па іншых найважнейшых рэгіянальных і сусьветных праблемах.
Учора Іран прапанаваў пяці пастаянным членам Рады Бясьпекі ААН і Нямеччыны правесьці перамовы ў Стамбуле ў канцы лістапада або пачатку сьнежня.
Вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіла, што абмяркуе гэтую прапанову з прадстаўнікамі кожнай з шасьці дзяржаў, якія дамагаюцца ад Ірану адмовы ад узбагачэньня ўранавай сыравіны.