Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаіці: халера дайшла да сталіцы


Улады Гаіці пацьвердзілі, што ўспышка халеры дасягнула сталіцы краіны Порт-о-Прэнс. Прадстаўнік Пан-амэрыканскай арганізацыі здароў'я паведаміў, што дактары ў горадзе лекуюць прынамсі 73-х чалавек.

Паводле афіцыйных зьвестак, па ўсёй краіне, на гэты момант, ад халеры памерла больш за 580 чалавек, колькасьць шпіталізаваных набліжаецца да 10 тысяч.

Найбольш прыступныя для захворваньня – сотні тысяч жыхароў намётавых гарадкоў, якія засталіся бяз даху над галавой пасьля сёлетняга разбуральнага землятрусу. Катаклізм тады спрычыніў гібель больш, як чвэрці мільёна людзей.
XS
SM
MD
LG