Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія абнародавала даклад пра пашырэньне Эўразьвязу


Эўрапейская камісія абнародавала штогадовы даклад пра пэрспэктывы пашырэньня Эўразьвязу. У дакумэнце гаворыцца, што перамовы аб далучэньні Харватыі да гэтага зьвязу ўвайшлі ў фінальны этап, аднак магчымая дата прыняцьця Харватыі не называецца. Камісія таксама адклала прадстаўленьне афіцыйнага статусу кандыдата на ўступленьне для Альбаніі і перанесла пачатак перамоваў з Чарнагорыяй. Абедзьве краіны змагацца з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю. Даклад пахваліў Сэрбію за паляпшэньне адносінаў з Косавам, яе былой правінцыяй. Аднак у дакумэнце адзначаецца, што Бялград, каб прысьпешыць сваё далучэньне, павінен больш цесна супрацоўнічаць з міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі.
XS
SM
MD
LG