Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: крымінальная справа супраць экс-міністра абароны


Генэральная пракуратура Ўкраіны распачала крымінальную справу супраць былога міністра замежных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі, паведамляе газэта "Камэрсант", са спасылкай на самога Луцэнку.

Паведамляецца, што 5-га лістапада экс-міністра выклікалі ў пракуратуру ў якасьці сьведкі, і, падчас допыту, перакваліфікавалі яго ў падазраванага.

Луцэнку інкрымінуецца, выкраданьне зь бюджэту 40 тысяч грыўнаў (каля 5 тысяч даляраў). Гэтыя грошы былі нібыта выплачаныя на імя кіроўцы міністра, якога той зарэгістраваў на фіктыўную пасаду ў сваім ведамстве.

Калі суд прызнае былога ўрадоўца вінаватым, яму пагражае зьняволеньне тэрмінам ад 3-х да 8-і гадоў.
XS
SM
MD
LG