Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI у нядзелю – на другі дзень візыту ў Гішпанію – асьвяціў ў Барсэлёне касьцёл Сьвятога Сямейства. У цырымоніі прынялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.
Храм, які стаў адным з сымбаляў Барсэлёны, пачаў будавацца ў канцы XIX стагодзьдзя паводле праекту вядомага архітэктара Антоніа Гаўдзі і да гэтага часу не дабудаваны.
Сотні людзей пратэставалі на вуліцах Барсэлёны супраць візыту папы – крытыкуючы, у прыватнасьці, пазыцыю Ватыкану адносна аднаполых шлюбаў.
Напярэдадні Бэнэдыкт XVI наведаў горад Сант'яга-дэ-Кампастэла, дзе на імшы пад адкрытым небам заклікаў Эўропу ўспомніць пра свае хрысціянскія карані.