Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Карлавых Варах праходзіць саміт Вышаградзкай чацьвёркі


Прэзыдэнты краін, якія ўваходзяць у Вышаградзкай чацьвёрку, выступаюць за агульную энэргетычную палітыку і ўзгадненьне дзеяньняў у рамках Эўразьвязу. Пра гэта яны заявілі падчас саміту ў Карлавых Варах.

Удзельнікі двухдзённага саміту заявілі аб сваім намеры каардынаваць свае дзеяньні ў пэрыяд старшынства Вугоршчыны і Польшчы ў Эўрапейскім Зьвязе, а таксама пры перамовах з усходнімі суседзямі, якія не зьяўляюцца членамі ЭЗ. Прэзыдэнты краін Вышаградзкай чацьвёркі маюць намер у бліжэйшыя гады супрацоўнічаць у галіне энэргетычнай бясьпекі і становішча цыганоў у краінах садружнасьці.

Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс заявіў: "У нас ёсьць агульная мэта: каб голас нашых краін быў пачуты як у Эўропе, так і ў сьвеце. Сумесна мы хочам рэалізаваць нашы інтарэсы, напрыклад, у галіне стварэньня рацыянальнай энэргетычнай сыстэмы ў цэнтральнаеэўрапейскім рэгіёне".
XS
SM
MD
LG