Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя прыме на лячэньне 30 параненых іракцаў


Францыя гатовая прыняць на лячэньне 30 ірацкіх хрысьціянаў, параненых у мінулую нядзелю падчас нападу ваеўнікоў "Аль-Каіды" на сіра-каталіцкі храм у Багдадзе. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Францыі Бэрнар Кушнер, які знаходзіцца з візытам у Лібане.

31 кастрычніка падчас апэрацыі па вызваленьні закладнікаў, захопленых ваеўнткамі ў багдадзкім храме, загінулі найменей 46 чалавек, уключна з двума сьвятарамі.
XS
SM
MD
LG