Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве распачатая справа ў сувязі з нападам на журналіста Кашына


Сьледчы камітэт пры пракуратуры Расеі распачаў крымінальную справу па факце зьбіцьця журналіста газэты "Коммерсант" Алега Кашына. Алег Кашын, які спэцыялізуецца на грамадзка-палітычнай тэматыцы, быў жорстка зьбіты ў двары свайго дома ў Маскве ў ноч на суботу і дастаўлены ў рэанімацыю 36-й гарадзкога шпіталя. Цяпер Кашын знаходзіцца ў стане штучнай комы.

Сёньня ў Маскве ля будынку ГУУС праходзяць пікеты ў падтрымку журналіста з патрабаваньнямі расьсьледаваць напад на Кашына. Сьведкі нападу на журналіста выданьня "Коммерсант" пакуль не выяўленыя
XS
SM
MD
LG