Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: тэракт на кірмашы


У аўганскай правінцыі Фар'яб пры выбуху, ажыцьцёўленым сьмяротнікам, загінулі ня меней як 9 цывільных жыхароў, каля 30 былі параненыя. Сярод пацярпелых у выніку тэракту на кірмашы – кіраўнік рады правінцыі Мула Рахматула Туркістані, які, як мяркуе сьледзтва, і быў мэтай нападу. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай, які асудзіў інцыдэнт, падкрэсьліў, што ўрад не пакіне намаганьняў для забесьпячэньня міру і стабільнасьці ў краіне.

Сёньня ж камандаваньне сіламі НАТО перадала інфармацыю пра гібель за апошнія два дні ў сутычках з баевікамі і пры выбухах шасьці замежных вайскоўцаў. Пра іх грамадзянства не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG