Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Забойцу дзьвюх жанчын пакаралі пажыцьцёвым зьняволеньнем


Магілёўскі абласны суд пакараў саракагадовага жыхара абласнога цэнтру Мікалая Цімашэнку пажыцьцёвым зьняволеньнем. Яго прызналі вінаватым у забойстве дзьвюх жанчын, расчлененыя целы якіх знайшлі ў раёне вуліцы Фаціна.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, віну асуджаны прызнаў, аднак раскаяцца ва ўчыненых злачынствах адмовіўся. У Цімашэнкі ёсьць дзесяць дзён на абскарджваньне выраку. Ці скарыстае ён гэтае права, невядома.

Мікалая Цімашэнку затрымалі 16 красавіка. На ягонай кватэры знайшлі і прылады, якімі былі ўчыненыя забойствы. Як высьветліла сьледзтва, жанчын ён забіў пасьля расьпіцьця зь імі алькагольных напояў і сваркі. А целы расчляняў, каб схаваць сьляды забойстваў. Часткі целаў забітых выносіў у цэляфанавых пакунках і пакідаў у розных месцах на вуліцы Фаціна. Псыхалягічная экспэртыза ня выявіла ў падазраванага разумовых адхіленьняў. У Магілёве яго называюць «фацінскім маньякам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG