Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай агітуе байкававаць уручэньне прэміі дысыдэнту


Кітай зьвярнуўся да некаторых эўрапейскіх пасольстваў у Осла з заклікам байкатаваць цырымонію ўручэньня Нобелеўскай прэміі міру дысідэнту Лю Сяобо. Атрыманьне ліста пацьвердзілі пасольствы Ісляндыі і Фінляндыі. Кітайскія ўлады просяць эўрапейскія краіны, каб іх прадстаўнікі не ўдзельнічалі ў цырымоніі і не прымалі заяваў аб падтрымцы Сяобо. Сёлетняга ляўрэта Нобелеўскай прэміі Пэкін называе злачынцам, а яго ўзнагароджаньне – умяшаньнем ва ўнутраныя справы Кітаю. Мяркуецца, што ўзнарагоду можа атрымаць брат дысыдэнта, бо сам ён знаходзіцца ў турме, а яго жонка пад хатнім арыштам.

Пасольствы Даніі і Нідэрландаў у Осла адмовіліся камэнтаваць ліст, але паведамілі, што возьмуць удзел у цырымоніі. Гэтак жа адрэагавалі Нямеччына, Вялікабрытанія і іншыя заходнія краіны.
XS
SM
MD
LG