Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія выбачаецца перад Харватыяй


Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч выбачыўся за масавае забойства харватаў у часе вайны паміж дзьвюмя краінамі пасьля распаду былой Югаславіі. Тадзіч стаў першым сэрбскім лідэрам, які наведаў сяло Аўчару непадалёку ад харвацкага гораду Вукавар. У гэтай мясьціне знаходзіцца брацкая магіла 260 харватаў, якіх у 1991 годзе забілі сэрбскія паўстанцы.

Тадзіч усклаў кветкі да мэмарыялу ў Аўчары і сказаў, што прыйшоў ушанаваць ахвяраў і "яшчэ раз выказаць словы выбачэньня і шкадаваньня". Візыт Тадзіча разглядаецца як сымбалічны крок да прымірэньня паміж дзьвюмя краінамі. Бялград і Загрэб абодва імкнуцца далучыцца да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG