Беларусь да канца 2013 году года мае намер завяршыць акцыянаваньне ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў, заявіла дырэктарка Фонду дзяржаўнай маёмасьці Беларусі Натальля Жарнасек.
"Сфармаваны плян прыватызацыі на 2011—2013 гады, у адпаведнасьці зь якім да канца 2013 году будзе завершана акцыянаваньне ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў", — заявіла Жарнасек, выступаючы на Менскім міжнародным форуме.
Чыноўніца ўдакладніла, што будзе акцыянавана больш за 500 дзяржпрадпрыемстваў. Аднак у гэты сьпіс не ўваходзяць прадпрыемствы электраэнэргетыкі і газазабесьпячэньня, перадае Інтэрфакс.
"Але ўвесь рэальны сэктар будзе рэфармаваны. Мы таксама спадзяемся, што і ў пляне продажаў дзяржуласнасьці наступны пэрыяд будзе больш пасьпяховым", — дадала Жарнасек.