Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Дыскавэры" чакае апошняга старту


У ЗША на мысе Канавэрал усё гатова да апошняга старту касьмічнага чаўнака “Дыскавэры” з шасьцю астранаўтамі на борце. Калі не перашкодзіць надвор’е, запуск адбудзецца сёньня ўвечары. Гэта стане 39-м палётам шатла ў космас і 35-й місіяй да Міжнароднай касьмічнай станцыі.Старт адкладваўся двойчы з тэхнічных прычынаў.

Першы палёт “Дыскавэры” адбыўся ў 1984 годзе. Пасьля цяперашняга палёта і вяртаньня на Зямлю карабель стане музэйным экспанатам.
XS
SM
MD
LG