Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сэрбіі паклоніцца забітым харватам


Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч сёньня плянуе наведаць у Харватыі мэмарыял харватаў, забітых сэрбамі падчас югаслаўскай вайны. Як чакаецца, Тадзіч ускладзе вянкі ў горадзе Аўчара паблізу Вукавару, дзе ў 1991-м годзе каля 260 чалавек былі выцягнутыя са шпіталю і забітыя сэрбамі, калі тыя захапілі горад. Тадзіча будзе суправаджаць харвацкі прэзыдэнт Іва Ёсіпіч.
Сэрбія і Харватыя спрабуюць залячыць раны вайны і палепшыць узаемныя сувязі , імкнучыся дабіцца сяброўства ў Эўразьвязе.
XS
SM
MD
LG