Пры палёце над інданэзійскім востравам Батам у аўстралійскага самалёта, які ляцеў з Сынгапуру ў Сыднэй, адваліўся адзін з чатырох рухавікоў. Прыйшлі паведамленьні, што самалёт разьбіўся. Аднак, паводле апошняй інфармацыі, пілёт здолеў на трох маторах вярнуць самалёт у Сынгапур і пасьпяхова яго пасадзіць. На борце знаходзіліся 433 пасажыры і 26 членаў экіпажу. Ніхто не пацярпеў.