Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонца судзяць за дэпартацыю землякоў


У Эстоніі сёньня пачынаецца працэс над былым супрацоўнікам міністэрства дзяржаўнай бясьпекі Эстонскай ССР Вяйна Пехкам, якому цяпер 82 гады. Згодна абвінавачаньню пракуратуры, ён удзельнічаў у дэпартацыі мірнага насельніцтва ў Сыбір у сакавіку 1949-га году. Яму ставіцца ў віну тое, што ён зьбіраў дадзеныя на 61 сям’ю, ці на 174 чалавек. Пазьней гэтыя зьвесткі сталі падставай для высылкі. У Эстоніі ўдзел у дэпартацыі ацэньваецца як удзел у генацыдзе і гэтае злачынства ня мае тэрміну даўнасьці. Пехка можа чакаць пакараньне ад 6 да 20 гадоў турмы.

Пехк у заявах эстонскім мэдыям сваю віну адмаўляе.
XS
SM
MD
LG