Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, але днём прагляне сонейка, невялікія дажджы, тэмпэратура
+6 - 11 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Менск, старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў сустрэнецца са студэнтамі юрыдычнага факультэту БДУ.

Менск, у гатэлі "Crown Plaza" адбудзецца цырымонія адкрыцьця Эўразійскага банку разьвіцьця з удзелам віцэ-прэм'ера Андрэя Кабякова.

Менск, у Палацы мастацтва адбудзецца адкрыцьцё выставы "Грунвальд", прысьвечанай 600-годзьдзю Грунвальдзкай бітвы.

Менск, у міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Я. Раў Менскі форум XIII "Беларусь і ЭЗ пасьля крызісу: выклікі і шанцы ў сфэрах палітыкі, эканомікі і грамадзтва".

Завяршэньне фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Масква, візыт генэральнага сакратара НАТО Андэрса Фога Расмусэна ў Расею.

Стамбул, канфэрэнцыя па рэгіянальным эканамічным супрацоўніцтве з Аўганістанам.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1903: Панама абвясьціла незалежнасьць ад Калюмбіі.
1918: Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.
1928: Турцыя перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.
1970: Марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.
1992: Біл Клінтан быў абраны прэзыдэнтам ЗША.
2009: Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт уступіў у сілу.

Нарадзіўся

1882: Якуб Колас, беларускі празаік, паэт, пэдагог, навуковец (пам. 13.8.1956).

МІНУС 365:


Сьвіны грып у Беларусі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Праўда, што таіцца,
Быў і мой чарод:
Два разы на жыцьці
Выйшаў я ўпярод.

Ўзбунтаваў я вёску.
Ой, быў цяжкі год!
Прыяжджае прыстаў:
– Выхадзі ўпярод!

Гэта ты, мярзавец,
Ўзбунтаваў народ?
Гэй, гарадавыя!
Даць яму ўпярод!

Я. Колас. "Асадзі назад!"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG