Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Хадаркоўскі: Я не хачу памерці ў турме, але калі спатрэбіцца – мне ня страшна


Міхаіл Хадаркоўскі
Міхаіл Хадаркоўскі
У Хамоўніцкім судзе Масквы з апошнім словам выступіў колішні кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі. Радыё Свабода мае транскрыпцыю выступу Хадаркоўскага.

Хадаркоўскі: ...Я памятаю і канец мінулага дзесяцігодзьдзя, тады мне было 35. Мы будавалі лепшую ў Расеі нафтавую кампанію, мы ўзводзілі спарткомплексы і дамы, пракладалі дарогі, выведвалі і распрацоўвалі... (неразборліва) радовішчаў, пачалі засваеньне ўсходнесібірскіх запасаў, укаранялі новыя тэхналёгіі. Увогуле, рабілі тое, чым сёньня ганарыцца "Раснафта", якая атрымала ЮКАС. Дзякуючы значнаму павелічэньню здабычы нафты, у тым ліку і ў выніку нашых посьпехаў (неразборліва), спрыяльнай нафтавай кан'юнктуры, у нас ўсіх зьявілася надзея, што пэрыяд узрушэньняў, смуты – ззаду, што ва ўмовах стабільнасьці, дасягнутай велізарнымі намаганьнямі і ахвярамі, мы зможам спакойна будаваць новае жыцьцё, вялікую краіну.

На жаль, і гэтая надзея пакуль не апраўдалася. Стабільнасьць стала падобная на застой, грамадзтва замерла. Хоць надзея пакуль жыве. Жыве нават тут, нават у Хамоўніцкім судзе, калі мне ўжо амаль 50.

З прыходам новага прэзыдэнта, а з таго часу прайшло ўжо больш за 2 гады, у многіх маіх суграмадзян таксама зноў зьявілася надзея. Надзея, што Расея ўсё ж стане сучаснай краінай з разьвітай грамадзянскай супольнасьцю, грамадзтвам, вольным ад чыноўніцкага бязьмежжа, ад карупцыі, ад несправядлівасьці і ад беззаконьня. Ясна, што гэта не магло здарыцца само сабой, за адзін дзень, але і рабіць выгляд, што мы разьвіваемся, а насамрэч стаяць на месцы і адыходзіць назад, хай і пад маскай высакароднага кансэрватызму, ужо немагчыма і проста небясьпечна для краіны. Немагчыма мірыцца з тым, што людзі, якія завуць сябе патрыётамі, так адчайна супраціўляюцца любой зьмене, якая абмяжоўвае іх кармушкі і ўсёдазволенасьць. Дастаткова ўспомніць лёс папраўкі да 108-га артыкулу Крымінальна-працэсуальнага кодэксу "Арышт прадпрымальнікаў". Ці пра чыноўніцкія дэклярацыі аб даходах. Тым часам менавіта сабатаж рэформаў пазбаўляе нашу краіну пэрспэктыў. Гэта не патрыятызм, а крывадушнасьць.

Мне сорамна глядзець, як некаторыя ў мінулым паважаныя мною людзі спрабуюць апраўдаць бюракратычнае самавольства і беззаконьне, яны абменьваюць сваю рэпутацыю на спакойнае жыцьцё ў рамках існуючай сыстэмы, на прывілеі і падачкі. На шчасьце, такія ня ўсё, і іншых усё больш...

Я зусім не ідэальны (?) чалавек, але я чалавек ідэй. І мне, як і любому, цяжка жыць у турме і ня хочацца тут памерці. Але калі спатрэбіцца, мне... (нрзб). Мая вера, яна вартая майго жыцьця. І думаю, я гэта даказаў. А вы, паважаныя спадары апанэнты, у што вы верыце? У рацыю начальства? У грошы? У беспакаранасьць сыстэмы? Я ня ведаю. Вам вырашаць...

Цалкам выступ Міхаіла Хадаркоўскага чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG