Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія ўводзіць новы парадак кантролю авіяперавозак


Міністар унутраных справаў Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй, выступаючы сёньня ў парлямэнце, паведаміла, што брытанскія ўлады ўводзяць новы парадак праверкі паштовых пасылак і бандэроляў, якія перапраўляюцца авіяпоштай, пасьля таго, як у некаторых пасылках, высланых зь Емэну, былі знойдзеныя бомбы.

Мэй таксама абвясьціла аб забароне на авіяперавозкі грузаў без суправаджэньня з Самалі. Раней было абвешчана пра гэткую забарону на перавозкі зь Емэну.
XS
SM
MD
LG