Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне знайшлі студэнтку, якая адправіла небясьпечныя пасылкі


Органы бясьпекі Емэну затрымалі, а пазьней адпусьцілі падазраваную ў адпраўленьні паштовых пасылак з выбуховымі рэчывамі на адрасы ў Злучаных Штатах. 22 –гадовая студэнтка Ханан аль-Самаві была адпушчаная пасьля апытаньня з тым, што яна далей будзе супрацоўнічаць са сьледзтвам. Для допыту таксама затрымлівалася яе маці.

Афіцыйныя прадстаўніку Емэну заяўляюць, што яны шукаюць іншых падазраваных, якія могуць ужываць фальшывыя дакумэнты. Дзьве пасылкі, адпраўленыя зь Емэну, былі перахопленыя ў Вялікабрытаніі і Дубаі ў пятніцу. Паводле The New York Times выбуховыя прылады былі вырабленыя надзвычай адмыслова. Як мяркуецца, з арганізацыяй пасылак можа быць зьвязаная Аль-Кайда.
XS
SM
MD
LG