Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што амэрыканскія ўлады выявілі “дакладную тэрарыстычную пагрозу" у дачыненьні да яго краіны. Так у пятніцу ў двух грузавых самалётах, якiя накiроўвалiся зь Емэну ў ЗША, былі знойдзеныя выбуховыя прылады. Праверка аднаго ляйнэру была праведзеная падчас прамежкавай пасадкі ў Вялікабрытаніі, а другога – у аэрапорце Дубая.
Паводле Абамы, небясьпечныя пасылкі прызначаліся для людзей у габрэйскай суполцы Чыкага. Прэзыдэнт ЗША заявіў, што намаганьні Вашынгтону будуць надалей накіраваныя на абясшкоджваньне "Аль-Кайды" у Емэне. Паведамляецца, што ўлады Емэну абяцалі супрацоўнічаць ў расьсьледаваньні здарэньня.