Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч зьбіраецца правесьці ў Кіеве Усясьветны выдавецкі кангрэс


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч абмеркаваў з генэральным дырэктарам Усясьветнай асацыяцыі выдаўцоў Хрыстафам Рысам магчымасьць правядзеньня ў 2012 годзе ў Кіеве чарговага кангрэсу гэтай арганізацыі.

Януковіч адзначыў, што кангрэс можна было напярэдадні маючага адбыцца ў будучым годзе чэмпіянату Эўропы па футболе. Украінскі лідэр падкрэсьліў, што на гэты момант ва Ўкраіне будзе пабудаваная і адноўленая неабходная для падобных мерапрыемстваў інфраструктура.

“Такім чынам Украіна заявіць пра сябе як пра дэмакратычную дзяржаву", - выказаўся Януковіч.

У сваю чаргу, Хрыстаф Рыс заявіў, што для Асацыяцыі выдаўцоў правядзеньне такога кангрэсу ў Кіеве напярэдадні футбольнага чэмпіянату ёсьць вельмі важным, бо яго дэлегаты змаглі б яшчэ і асьвятляць эўрапейскае першынства.
XS
SM
MD
LG