Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: галасы не пералічаць


У Кіргізстане ня будзе масавага пераліку галасоў выбарцаў, пададзеных на парлямэнцкіх выбарах 10 кастрычніка. Як паведамілі мясцовыя СМІ, кіраўнік Цэнтравыбаркаму Акылбек Сарыеў заявіў, што выяўленыя ў часе праверкі парушэньні носяць чыста тэхнічны характар.

Паводле папярэдніх дадзеных, у парлямэнт праходзяць тры апазыцыйныя і дзьве праўрадавыя партыі. Афіцыйныя вынікі галасаваньня пакуль не абвешчаныя.

У краіне працягваюцца акцыі пратэсту прыхільнікаў тых партыяў, якія лічаць, што вынікі выбараў сфальшаваныя.
XS
SM
MD
LG