Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры ЭЗ паабяцалі зрабіць высновы з грэцкага крызісу


Лідэры ЭЗ зьехаліся сёньня ў Брусэль, каб узяць удзел у двухдзённым саміце Зьвязу і абмеркаваць магчымасьць зьмен у складаньні бюджэтаў краін-удзельніц гэтага блёку. Яшчэ да пачатку сустрэчы прэзыдэнт ЭЗ Гэрман Ван Ромпэй адзначыў, што кіраўнікі эўрапейскіх краін нацэленыя на тое, каб зрабіць немагчымымі новыя пазыковыя крызісы, падобныя да грэцкага.

Удзельнікі саміту абмяркуюць некаторыя спрэчныя прапановы Францыі і Нямеччыны. Лідэры ЭЗ, які аб'ядноўвае 27 дзяржаў, прапаноўваюць унесьці папраўкі ў Лісабонскую дамову для ўзмацненьня эканамічнага кіраваньня ў краінах-чальцах Зьвязу.
XS
SM
MD
LG