Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каракасе пацьвердзілі, што неўзабаве нафтавыя пастаўкі ў Беларусь падвояцца


Міністар энэргетыкі і нафты Вэнэсуэлы Рафаэль Рамірэс заявіў, што ягоная краіна падвоіць пастаўкі сырой нафты ў Беларусь у 2011 годзе.

Цяпер Вэнэсуэла, паводле міністра, пастаўляе Беларусі 80 тысяч барэляў сырой нафты. Ад наступнага году гэта будзе ўжо прыкладна 200 000, заявіў міністар, спасылаючыся на нядаўнія менскія дамоўленасьці паміж прэзыдэнтамі Чавэсам і Лукашэнкам.

Раней вэнэсуэльскія СМІ апублікавалі кошт нафты «Санта Барбара», якая праз Украіну пастаўляецца ў Беларусь. Паводле выданьня El Nacional, вэнэсуэльскае паліва абыходзіцца Менску прыкладна на 30% таньней за рынкавы кошт, то бок па 48,5 даляраў за барэль, тым часам як сярэдняя рынкавая цана роўная 70 далярам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG