Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі за супрацоўніцтва зь Іранам


Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць 37 кампаній, зарэгістраваных у Нямеччыне, на Мальце і на Кіпры, у рамках мераў, накіраваных на спыненьне пераўзбраеньня і разьвіцьця ядзернай праграмы Ірану. Акрамя юрыдычных асобаў, санкцыі закранулі і пяць іранцаў, якія пражываюць у Эўропе.

"Гэтыя фірмы і асобы належаць або падкантрольныя Іранскай суднаходнай кампаніяй або структурам, з ёй афіляванымі", – гаворыцца ў заяве амэрыканскага Мінфіну. На думку Белага дому, "Суднаходныя лініі Ірану" ажыцьцяўляюць транспарціроўку зброі або грузаў для разьвіцьця незаконнай вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня.

У пачатку кастрычніку гэтага году дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў вядучыя энэргетычныя кампаніі спыніць супрацоўніцтва зь Іранам і не інвэставаць сродкі ў яго нафтагазавую прамысловасьць у сувязі зь ядзернай праграмай краіны. Пры гэтым, па паведамленьні Вашынгтону, ЗША ўжо правялі "тлумачальныя размовы» з такімі гігантамі як французская Total, нарвэская Statoil, італьянская ENI і брытанска-галяндзкая Royal Dutch Shell. Як адзначалася, кампаніі далі сваю згоду на спыненьне работ.
XS
SM
MD
LG