Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выстава ў гонар Хадаркоўскага ў Бэрліне


У Бэрліне ў Музэі гісторыі Бэрлінскай сьцяны адкрылася новая пастаянная экспазыцыя, прысьвечаная былому кіраўніку расейскай кампаніі ЮКАС Міхаілу Хадаркоўскаму. Выстава носіць назву "Справа Хадаркоўскага – абліччы несправядлівасьці".

На выставе прадстаўлена шмат карцінаў ды малюнкаў шматлікіх расейскіх мастакоў, многія зь якіх зробленыя пад жывым уражаньнем ад наведваньня другога судовага працэсу над Міхаілам Хадаркоўскім і Платонам Лебедзевым.

На адкрыцьці выставы выступалі дэпутаты Бундэстагу, якія падкрэсьлівалі, што працэс у Маскве ня мае нічога агульнага з нормамі прававой дзяржавы і носіць заказны характар.

Маці Хадаркоўскага, якая прысутнічала на адкрыцьці выставы, таксама зьвярнула ўвагу на палітычную скіраванасьць справы яе сына.
XS
SM
MD
LG