Былы прэзыдэнт Аргентыны, муж дзейнага прэзыдэнта і лідэр кіроўнай партыі краіны памёр, паведамляюць аргентынскія мэдыі. Паведамляецца, што Нэстар Кірхнэр памёр ад інфаркту ў горадзе Калафатэ, дзе ён знаходзіўся са сваёй жонкай, дзейным кіраўніком Аргентыны Крысьцінай Фэрнандэс-Кірхнэр.
Кірхнэр ачольваў кіроўную ў краіне партыю пэраністаў і быў старшынём Саюзу лацінаамэрыканскіх краінаў. Аналітыкі мяркуюць, што пасьля заканчэньня свайго мінулага прэзыдэнцкага тэрміну Кірхнэр падтрымаў кандыдатуру сваёй жонкі, каб захаваць уладу ў краіне. Чакалася, што ён будзе балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду на наступных выбарах.