У Хамоўніцкім судзе Масквы на працэсе па другой справе супраць былых уладальнікаў ЮКОС сёньня ў рамках судовых спрэчак распачаўся выступ абароны.
Першым слова ўзяў Міхаіл Хадаркоўскі. Падсудны, у прыватнасьці, заявіў, што аргумэнты пракуратуры сьведчаць пра яго невінаватасьць.
Раней дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд пакараць Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева, якіх вінавацяць у раскраданьні нафты і легалізацыі незаконных даходаў, да 14-і гадоў зьняволеньня. З улікам ужо адбытага пакараньня такі прысуд азначаў бы для зьняволеных экс-алігархаў дадатковыя 6 гадоў за кратамі.