Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскія ўлады гатовыя дазволіць мітынг апазыцыі


Маскоўская мэрыя гатовая ўзгадніць мітынг апазыцыі 31 кастрычніка ў цэнтры расейскай сталіцы. Пра гэта было дамоўлена на сустрэчы аднаго з арганізатараў акцыі – ачольніцы Маскоўскай Хэльсінскай групы Людмілы Аляксеевай – з прадстаўнікамі новай адміністрацыі сталіцы. Дазволеная акцыя можа прайсьці на Трыюмфальнай плошчы пры ўдзеле 800 чалавек.

Астатнія лідэры апазыцыі маюць сёньня абмеркаваць гэтую прапанову з Аляксеевай. Першапачаткова заяўнікі дамагаліся дазволу на паўтары тысячы ўдзельнікаў.

За апошнія два гады мэрыя Масквы, пад кіраўніцтвам папярэдняга кіраўніка Юрыя Лужкова, рэгулярна забараняла праводзіць мітынгі на Трыюмфальнай плошчы ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі РФ аб свабодзе сходаў. Міліцыя 12 разоў разганяла акцыі і затрымлівала ўдзельнікаў.
XS
SM
MD
LG