Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль назваў заклік каталіцкіх япіскапаў “палітычнымі нападкамі”


Ізраіль назваў “палітычнымі нападкамі” на габрэйскую дзяржаву выказваньні, што прагучалі на сустрэчы каталіцкіх япіскапаў краінаў Блізкага Ўсходу. Намесьнік міністра замежных справаў Ізраілю Дані Аялон заявіў, што на сустрэчы дамінавала “антыізраільская большасьць”.

Япіскапы, якія знаходзіліся ў Ватыкане ў зьвязку з паседжаньнем сыноду Рымска-каталіцкай царквы, у суботу заклікалі міжнародную супольнасьць дамагацца спыненьня акупацыі арабскіх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG