Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў: ваеўнікоў фінансуюць з Грузіі


Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў мяркуе, што асноўныя плыні фінансаваньня ваеўнікоў у краіне ідуць праз Грузію, паведамляе прэсавая служба кіраўніцтва Чачэнскай Рэспублікі.

"Раней яны атрымлівалі фінансавую падтрымку і зброю праз тэрыторыю Грузіі.

І сёньня можна казаць, што амаль адзінай крыніцай, дзе ім дапамагаюць, дзе яны рыхтуюцца, застаецца Грузія", - заявіў Кадыраў.

Раней у гэтым месяцы ўлады Грузіі абвясьцілі аб адмене візаў для жыхароў паўночнакаўкаскіх рэспублік Расейскай Фэдэрацыі.

Гэтая ініцыятыва выклікала моцнае раздражненьне Масквы.
XS
SM
MD
LG