Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Француская паліцыя заняла НПЗ пад Парыжам


Францускія паліцыянты зьнялі блякаду рабочых-страўкошчыкаў на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Гранпюі, што знаходзіцца ў 50 км ад францускай сталіцы і зьяўляецца галоўнай паліўнай крыніцай для Парыжу і яго міжнародных аэрапортаў. Страйкі працаўнікоў, якія пратэстуюць супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту да 62 гадоў, прывялі да перабояў з палівам на тысячах аўтазапраўках па ўсёй краіне.

У выніку дзеяньняў паліцыі страйкоўшчыкі былі вымушаныя вярнуцца на працу. Прафсаюзны лідэр Шарль Фуляр назваў дзеяньні паліцыі скандалам. Яго абурыў той факт, што апэрацыя была праведзеная глыбокай ноччу.
XS
SM
MD
LG