Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія вызваліла беларускіх грамадзянаў


Жыхары Берасьця Ірына і Сямён Дзьячок, затрыманыя ў Грузіі за наведваньне Абхазіі, вызваленыя.

"Яны чакаюць афармленьня ўсіх дакумэнтаў. Гэта зойме да 2-х тыдняў. Пасьля чаго яны прыбудуць у Беларусь", — паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле Інтэрфаксу, беларусаў вызвалілі бяз выплаты штрафу. Аднак яны атрымалі год умоўна, бо Грузія разглядае ўезд на тэрыторыю Абхазіі зь любой іншай тэрыторыі, акрамя тэрыторыі самой Грузіі, як крымінальнае злачынства, якое прадугледжвае пазбаўленьне волі на 2—4 гады.

Ірына і Сямён Дзьячкі знаходзіліся пад вартай ад 2 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG