Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі на дарогах акцыя “Сьлімак”


Больш як тысяча аўтазаправак у Францыі закрытыя з-за недахопу паліва. Больш як палова рэйсаў у парыскі аэрапорт Арлі і адтуль на заўтра адмененыя. Урад вырашыў стварыць крызысны цэнтар для вырашэньня праблемы дэфіцыту гаручага, які ўзьнік у выніку акцыі пратэстаў супраць пэнсійнай рэформы. Рух пратэсту супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту ахапіў у тым ліку 12 нафтаперапрацоўчых заводаў, разьмешчаных на тэрыторыі краіны, на 11 зь іх вытворчасьць цалкам спыненая. Пратэстоўцы паўсюдна ствараюць барыкады на подступах да рэзэрвуараў паліва. Акрамя таго да забастоўкі далучыліся і шафёры грузавікоў. Яны абцяжарваюць рух па аўтадарогах у тым ліку праз запавольваньне хуткасьці, абвясьціўшы акцыяю “Сьлімак”.
XS
SM
MD
LG