Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: рэгіянальныя давыбары на фоне сутыкненьняў


У горадзе Карачы, што на поўдні Пакістану, на фоне крывавых міжэтнічных сутыкненьняў, сёньня праходзяць давыбары ў рэгіянальны парлямэнт. На галасаваньне пастаўлены мандат забітага ў жніўні дэпутата, што рэпрэзэнтаваў народнасьць Урду, якая складае этнічную большасьць у Карачы.

У ноч перад выбарамі прынамсі 25 чалавек загінулі і каля 40 былі параненыя ў выніку сэрыі узаемных нападаў паміж прадстаўнікамі урду і пуштунаў, якія дамінуюць у Пакістане, але складаюць меншасьць у гэтай правінцыі.

Участкі для галасаваньня ахоўваюць узброеныя вайсковыя падразьдзяленьні. Карачы – самы буйны горад і прамысловы цэнтар Пакістану.
XS
SM
MD
LG