Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі распарадзіўся ў пятніцу выкарыстаць паліцэйскія спэцпаразьдзяленьні для аднаўленьня працы паліўных сховішчаў, якія блякавалі дэманстранты. Страйкоўцы, якія выступаюць супраць абвешчанай урадам пэнсійнай рэформы, ў пятніцу перашкодзілі працы тэрміналаў, якія забясьпечваюць палівам парыскія лётнішчы. Адначасна былі зачыненыя ўсе 12 нафтаперапрацоўчых заводаў Францыі.
У пятніцу таксама ў Францыі былі зачыненыя многія вучэбныя ўстановы. Сярод дэманстрантаў былі і студэнты.
У пятніцу таксама ў Францыі былі зачыненыя многія вучэбныя ўстановы. Сярод дэманстрантаў былі і студэнты.