Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курскім архіве знайшлі запіс пра невядомую дачку Малевіча


Запіс пра нараджэньне Іванны Малевіч знайшлі пры больш дэтальным вывучэньні мэтрычных кніг мясцовага касьцёлу, якія знаходзяцца на захаваньні у дзяржархіве Курскай вобласьці. Згодна дакумэнту, 25 лютага 1904 году ў Казіміра і Казіміры Малевіч нарадзілася дачка. Раней былі знойдзеныя зьвесткі пра сына Малевіча, які нарадзіўся ў 1902 годзе. Доўгі час сям’я Малевічаў жыла ў Курску. З 1919 па 1922 год Малевіч выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Віцебску, якую заснаваў Марк Шагал. Самы вядомы жывапісны твор Малевіча “Чорны квадрат” (1915) стаў маніфэстам стылю супрэматызм.
XS
SM
MD
LG