Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не задаволіў cкаргу астравецкага актывіста


Мікалай Уласевіч
Мікалай Уласевіч
Мікалай Уласевіч дамагаўся ў абласным судзе адмены рашэньня раённага суду, згодна зь якім ён павінен выплаціць штраф у памеры аднаго мільёна 225 тысяч рублёў. Яго зьвінавацілі ў тым, што ён адмовіўся ўпусьціць у дом прадстаўнікоў пажарнай службы, каб тыя маглі спраўдзіць выкананьне раней складзеных прадпісаньняў.

Мікалай Уласевіч, сябра партыі АГП, спрабаваў па сваім хатнім адрасе зарэгістраваць раённую суполку партыі. Супрацоўнікі МНС не давалі на гэта права і пісалі некалькі разоў прадпісаньні на выпраўленьне недахопаў у выкананьні правілаў пажарнай бясьпекі.

Чарговым разам Мікалай Уласевіч адмовіўся размаўляць на вуліцы з прадстаўнікамі МНС, якія хацелі праінспэктаваць дом. Супрацоўнікі МНС палічылі, што гэта непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовых асобаў.

Мікалай Уласевіч лічыць рашэньне суду палітычным і сьцьвярджае, што супрацоўнікі МНС спэцыяльна не давалі дазволу на адкрыцьцё юрыдычнага адрасу партыйнай суполкі.

Ён кажа, што ў дакумэнтах, зь якімі ён першы раз знаёміўся ў судзе, быў ліст з раённага КДБ на імя начальніка Астравецкага аддзелу надзвычайных сытуацый з просьбай правесьці пажарна-тэхнічнае абсьледаваньне ягонага дома і прыцягнуць яго да адказнасьці.

Пазьней, пры разглядзе справы ў судзе, са слоў Уласевіча, гэты дакумэнт зьнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG