Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анджэліне Джолі не дазволілі здымаць кіно ў Босьніі


Улады Босьніі адклікалі дазвол на здымкі карціны галівудзкай зоркі Анджэліны Джолі пра падзеі грамадзянскай вайны 1992-1995 гадоў.
Як заявіў басьнійскі міністар культуры Гаўрыла Грахавач, дазвол на здымкі быў адкліканы з-за таго, што яго ведамства не атрымала сцэнар кінастужкі.

Дэбютная і пакуль безназоўная рэжысэрская праца Джолі, якую яна меркавала здымаць ў Сараеве і Зарніцы, выклікала пратэст жаночых грамадзкіх арганізацый. Жанчын Босьніі жанчын абурыў сюжэт карціны, у якім распавядаецца пра каханьне басьнійкі, да свайго гвалтаўніка-сэрба.
XS
SM
MD
LG