У Аўганістане тры вайскоўцы міжнародных сілаў загінулі ў выніку выбуху. Як паведамляе камандаваньне НАТО, гэта здарылася сёньня на захадзе Аўганістану. Іншыя падрабязнасьці не называюцца. Вядома толькі, што ў гэтым рэгіёне дысьлякаваны вайскоўцы ЗША, Гішпаніі, Італіі і Літвы.
Паводле агенцтва "Франс-прэс", сёлета сілы кааліцыі ўжо страцілі забітымі ў Аўганістане 584 чалавекі.
Паводле агенцтва "Франс-прэс", сёлета сілы кааліцыі ўжо страцілі забітымі ў Аўганістане 584 чалавекі.