Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Набыў моц закон, які павялічвае паўнамоцтвы Януковіча


Сёньня канчаткова набыў моц новы закон аб Кабінэце міністраў Украіны. Тэкст дакумэнту быў апублікаваны ў газэце "Голос Украïни".

Паводле гэтага закону, у прыватнасьці, уносяцца зьмены ў парадак прызначэньня і звальненьня кіраўнікоў сілавых структур. Так, генпракурор прызначаецца на пасаду са згоды Вярхоўнай Рады і звальняецца з пасады прэзыдэнтам (у папярэдняй рэдакцыі – звальняецца прэзыдэнтам са згоды парлямэнту). Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны прызначаецца на пасаду і звальняецца з пасады прэзыдэнтам (у папярэдняй рэдакцыі – прызначаецца Вярхоўнай Радай па прадстаўленьні прэзыдэнта). Адзін з пунктаў новага закону выключае таксама кантроль Вярхоўнай Рады за дзейнасьцю Службы бясьпекі Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG