Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ заклікала Грузію не сьпяшацца мяняць Канстытуцыю


Дакладчыкі Парляменцкай Асамблеі Рады Эўропы па Грузіі Кастрыёт Ісламі і Міхаэль Енсэн заклікалі парлямэнт Грузіі адкласьці прыняцьцё канстытуцыйных паправак, якія істотна ўзмацняюць ролю ўраду. Грузінскія дэпутаты маюць намер сёньня правесьці выніковае галасаваньне наконт законапраекту, згодна якому шэраг прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў перадаецца прэм’ер-міністру. На думку экспэртаў ПАРЭ, неабходна, каб думку наконт канстытуцыйнай рэформы Грузіі спачатку выказала Венецыянская камісія – спэцыяльны орган Рады Эўропы ў галіне права.

Грузінская апазыцыя выступае супраць паправак, заяўляючы, што новая рэдакцыя Канстытуцыі ствараецца дзеля таго, каб Саакашвілі пасьля заканчэньня другога прэзыдэнцкага тэрміну (студзень 2013 г.) працягваў кіраваць краінай на пасадзе прэм’ер-міністра або старшыні парлямэнту.
XS
SM
MD
LG