Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія прафсаюзы зноў бастуюць


Францускія прафсаюзы распачалі новую хвалі забастовак супраць пэнсійнай рэформы, якую неўзабаве павінен ухваліць сэнат. Чыгуначны транспарт, аэрапорты і марскія парты працуюць сёньня ніжэй сваіх звычайных нормаў. Шырокамаштабная нацыянальная акцыя з’яўляецца рэакцыяй на намер адміністрацыі прэзыдэнта Саркозі правесьці рэформу, якая б прымусіла людзей больш працаваць. Пэнсійны ўзрост прапануецца павысіць з 60 да 62 гадоў. Прафсаюзы адхілілі папярэднюю спробу рэфармаваць пэнсійную сыстэму ў 1995-м годзе.
XS
SM
MD
LG