Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан абмяркоўвае блізкаўсходні мірны працэс


У Ватыкане сёньня адкрылася спэцыяльная асамблея Сіноду япіскапаў Рымска- каталіцкай царквы ў праблеме Блізкага Усходу. Папа Бэнэдыкт ХУІ у звароце з нагоды сустрэчы адзначыў, што усясьветныя рэлігіі павінны спрыяць прасоўваньню духоўных і культурных каштоўнасьцяў, якія лучаць людзей, а не распальваюць варожасьць паміж імі. На асамблею, якая будзе доўжыцца два тыдні, былі запрошаныя лідэры мусульманаў і юдэяў. Яны, як адзначаюць агенцтвы, не зьбіраюцца сустракацца паміж сабою. Сярод галоўных тэмаў абмеркаваньня – шляхі нармалізацыі блізкаўсходняга мірнага працэсу і супрацьдзеяньне экстрэмізму.
XS
SM
MD
LG