Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба вызваляе трох дысыдэнтаў


Улады Кубы вызваляюць яшчэ трох палітычных зьняволеных. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі каталіцкай царквы ў Гаване. Пасьля выхаду на свабоду яны гатовы выехаць у Гішпанію.

У ліпені кубінскія ўлады пагадзіліся цягам некалькіх месяцаў выпусьціць на свабоду 52 палітзьняволеных. Яшчэ маюць быць вызваленымі 16 чалавек. Усе яны знаходзяцца ў турме з 2003 году. Паводле дадзеных праваабаронцаў, у кубінскіх турмах застаюцца ад 40 да 100 дысыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG